У Віцебску інваліда аштрафавалі за фота бюлетэняў — жанчына патлумачыла, што хацела дома пачытаць пра кандыдатаў

У Віцебску інваліда III групы аштрафавалі за фота бюлетэняў падчас датэрміновага галасавання на лютаўскіх выбарах. Першамайскі суд Віцебска разглядаў справу 5 красавіка. Мяркуючы па рашэнні суда, якое заўважыў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю», на жанчыну паскардзіўся начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі раёна.

02.05.2024 / 18:13

Віцяблянка сфатаграфавала тры свае бюлетэні падчас датэрміновага галасавання. Яна патлумачыла, што зрабіла здымкі для сябе: каб запомніць прозвішчы кандыдатаў і прачытаць пра іх дома.

Суд прызначыў жанчыне-інваліду штраф у 160 рублёў.

Зноў аштрафавалі на буйную суму Ніну Багінскую

Міліцыянер афармляў адміністратыўкі на невінаватых людзей, яго пасадзілі

Гамяльчанка сказала свайму сыну, што той тоўсты. Той падаў на яе ў суд. І выйграў!

Nashaniva.com