Завочна будуць судзіць заснавальніц Imaguru. Іх абвінавачваюць адразу па дзевяці артыкулах
Следчы камітэт пачаў спецвытворчасць у дачыненні да заснавальнікаў стартап-хаба Imaguru Таццяны Марыніч і Анастасіі Хамянковай.
03.05.2024 / 13:26
Фота: Наша Ніва
Ім прапануецца з'явіцца ў Галоўнае следчае ўпраўленне ў Мінску.
Таццяне Марыніч і Анастасіі Хамянковай інкрымінуюцца наступныя артыкулы:
ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці);
ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў);
ч. 1 арт. 357 (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады);
ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
ч. 2, ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім);
ч. 2 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці);
ч. 2 арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу) (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 20.04.2016 № 358-с);
арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь);
ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі).
Imaguru раней у Мінску быў месцам правядзення шматлікіх мерапрыемстваў. Прэтэнзіі да яго паўсталі ва ўладаў пасля падзей 2020 года. У 2021 годзе ён быў закрыты, а каманда пераехала ў Вільню.
Завочна будуць судзіць гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу
Генпракуратура накіравала ў суд справу «аналітыкаў Ціханоўскай» і выбрала «кіраўніка»
У Глыбокім у вышук абвясцілі журналіста і ўсю яго сям'ю
Завочна будуць судзіць Бажэну Жолудзь, дзяўчыну актывіста, якога знайшлі павешаным у Кіеве ў 2021-м
Завочна будуць судзіць двух актывістаў з Гродна