Сясцёр з Гродна, якія праз балоты збягалі з краіны, таксама збіраюцца судзіць завочна

Следчы камітэт паведамляе, што Надзеі Сцепанцовай і Жанне Захаркевіч інкрымінаваная ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

03.05.2024 / 15:26

 Іх запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Гродзенскай вобласці

У 2021-м годзе сясцёр асудзілі да «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года ў Гродне, нагадвае «Вясна»;

Пасля прысуду яны вырашылі з'язджаць з краіны — Жанна і Надзея 12 гадзін ішлі па лесе і дрыгве ў бок Літвы.

Потым жанчыны трапілі ў фільм Юрыя Дудзя, дзе расказалі пра свае ўцёкі — яго паглядзелі больш за 10 мільёнаў чалавек.

«Тут што дырэктар, што прыбіральшчыца — адно і тое ж». Як жывуць за мяжой сёстры з Гродна, гераіні фільма Дудзя

Пасля пратэсту пракурора дзвюм сёстрам з Гродна замянілі «хатнюю хімію» на калонію. А яны больш за год жывуць за мяжой

Беларускія зоркі фільма Юрыя Дудзя зрабілі агульнае ФОТА

Nashaniva.com