У Беларусі створаць адзіны мабільны дадатак для продажу білетаў на маршруткі

Сістэму плануюць стварыць да 2025 года.

04.05.2024 / 08:58

Распрацоўваюць адзіную платформу для продажу білетаў на міжгароднія, прыгарадныя і гарадскія маршруткі. У базе будзе паказаны дакладны расклад, можна будзе адсочваць вольныя месцы, расказаў у эфіры»Беларусь 1» дырэктар прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч.

Платформа дазволіць прааналізаваць пасажырапаток і аператыўна мяняць маршрутную сетку. 

Чакаецца, што дадатак выпусцяць да 2025 года.

Nashaniva.com