Жыватворны агонь з Іерусаліма сёлета своечасова ў Беларусь не прыбудзе
Жыватворны агонь, вынесены 4 мая з Іерусалімскага храма Труны Гасподняй, сёлета даставяць у Беларусь не да пачатку велікоднага набажэнства ў вечар Вялікай Суботы, як гэта было раней, а нядзельнай раніцай, непасрэдна ў дзень Вялікадня — 5 мая, паведаміў Беларускі экзархат РПЦ.
04.05.2024 / 21:07
Фота: church.by
Паводле паведамлення на сайце БПЦ, затрымка звязаная з «сітуацыяй, якая ўскладнілася ў [блізкаўсходнім] рэгіёне».
«Чакаецца, што лампада з Жыватворным агнём прыбудзе ў Свята-Духаў кафедральны сабор горада Мінска ў 9:00 да пачатку Божай Літургіі. Святыню будуць сустракаць прадстаўнікі епархій Беларускай праваслаўнай царквы, каб затым даставіць яе ў розныя гарады і вёскі Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.
У Грэцыі суд апраўдаў журналіста, які раскрыў «таямніцу» сыходжання Жыватворнага агню
Дзе і калі пройдзе велікодная служба ў Вільні па-беларуску
Як прыгожа сервіраваць велікодны стол у прыродным стылі