«Наша моц — у святле і веры, якую мы нясём праз цемру, нягледзячы ні на што». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікаднем

«Мы з вамі праходзім праз час выпрабаванняў. Давайце не забываць, што Ісус Хрыстос таксама цярпеў за праўду». Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская павіншавала праваслаўных беларусаў з Вялікаднем. 

05.05.2024 / 08:23

«Вялікдзень — гэта свята, якое мы звычайна праводзім у коле сям’і. Чакаем сваякоў у госці, гуляем у біткі, едзем у свае вёскі да бабуль і дзядуляў — есці самыя смачныя ва ўсім свеце паскі. 

Але многія беларусы не могуць быць побач з роднымі ў гэты дзень. Нявінныя людзі сядзяць у турмах, церпяць пераслед і катаванні. Сотні тысяч беларусаў вымушаныя жыць у розных краінах — без магчымасці вярнуцца дадому, каб абняць родных на Вялікдзень. 

Мы з вамі праходзім праз час выпрабаванняў. Давайце не забываць, што Ісус Хрыстос таксама цярпеў за праўду. Наш моц — у святле і веры, якую мы нясём праз цемру нягледзячы ні на што. У падтрымцы, якую даем тым, каму цяжка. Наша моц — дабрыня і спагадлівасць, і ніхто і ніколі не зможа іх у нас адняць. 

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!»

Жыватворны агонь з Іерусаліма сёлета своечасова ў Беларусь не прыбудзе

Як прыгожа сервіраваць велікодны стол у прыродным стылі

Беларусы прадаюць у інтэрнэце шалупінне цыбулі да Вялікадня. Колькі просяць?

Nashaniva.com