Калі Беларусь уступіць у вайну з Украінай, войскі NATO наўпрост умяшаюцца ў канфлікт — La Repubblica

У NATO неафіцыйна агучылі дзве чырвоныя лініі.

05.05.2024 / 16:35

Ілюстрацыйнае фота: AP

Прадстаўнікі NATO ў неафіцыйнай форме і канфідэнцыйна агучылі дзве чырвоныя лініі, якія аддзяляюць альянс ад прамога ўмяшання ў вайну ва Украіне.

Адна з чырвоных ліній звязаная з Беларуссю, піша Rzeczpospolita са спасылкай на La Repubblica.

Крыніцы выдання адзначаюць, што мяжа з Расіяй занадта доўгая, і ўкраінскія войскі ўжо не могуць яе ў поўнай меры кантраляваць. З-за гэтага ўзнікае пагроза прарыву расійскага войска ў калідор паміж Беларуссю і Украінай з мэтай новага наступу на Кіеў.

У гэтым выпадку Мінск будзе наўпрост уцягнуты ў канфлікт, паколькі вайсковыя базы на тэрыторыі Беларусі будуць жыццёва важныя для расейскага войска. Такое развіццё падзей можа стаць прычынай для ўмяшання войскаў НАТА ў канфлікт.

Другая чырвоная лінія звязаная з расійскай вайсковай правакацыяй супраць краін Балтыі ці Польшчы, а таксама магчымай наўпроставай агрэсіі супраць Малдовы. У NATO мяркуюць, што Расея можа стварыць напружанасць у адной з краін для праверкі рэагавання альянсу. І NATO не збіраецца мірыцца з такімі правакацыямі.

Крыніцы La Repubblica называюць аналагічныя сцэнары гіпатэтычнымі, але пры гэтым рэальнымі. Таму NATO сістэматычна ўзмацняе сваю прысутнасць у краінах усходняга флангу.

Пяскоў: Падстаў для перамоваў з Украінай няма

У Белым доме заявілі, што дапамога ЗША дазволіць Украіне пачаць новы контрнаступ у 2025 годзе

Украіна плануе пачаць контрнаступ у 2025 годзе, калі «пратрымаецца» ў 2024 годзе

Зяленскі назваў прымітыўнымі ідэі Трампа аб здачы тэрыторый у абмен на спыненне вайны

Сталі вядомыя падрабязнасці пра загінулага светлагорца, які ваяваў у ПВК «Вагнер»

Nashaniva.com