Дар'я Домрачава заклікае сабраць грошы на «самага дарагога хлопчыка краіны»

Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка ў сваім інстаграме павіншавала беларусаў з праваслаўным Вялікаднем і папрасіла аб дапамозе.

05.05.2024 / 17:09

«Са светлым святам Вялікадня! Усім дабрабыту, любові і міру! Добрае свята, якое мы можам зрабіць яшчэ дабрэйшым! Гэты хлопчык Арцём — сын майго знаёмага. Далучайцеся! Хай дабро адбываецца!», — напісала Дар'я Домрачава.

@nashaniva Дар’я Домрачава заклікае сабраць грошы на «самага дарагога хлопчыка краіны» #беларусь #помощь #благотворительность #домрачева #белорусы #нашаніва #беларусьновости ♬ Solas X Interstellar - Gabriel Albuquerqüe

У Арцёма Пад'ялоўскага з Магілёва — міяпатыя Дзюшэна. Яму патрабуецца сабраць 2 мільёны 900 тысяч даляраў, таму яго называюць «самым дарагім хлопчыкам Беларусі». Яму патрабуецца прэпарат Elevidys.

Nashaniva.com