У Белгарадскай вобласці шэсць чалавек загінулі ў аўтобусе пры атацы беспілотніка

Атацы падвергліся «Газэлі» з супрацоўнікамі аднаго з найбуйнейшых вытворцаў свініны ў Расіі, шасцёра чалавек загінулі. Яшчэ 35 пацярпелі, сярод іх двое дзяцей, аднаго мужчыну ў цяжкім стане аперуюць, піша РБК.

06.05.2024 / 09:49

Фота: Mash

У Белгародскай вобласці дроны атакавалі аўтамабілі ГК «Агра-Белгор'е», якія перавозілі супрацоўнікаў свінакомплексу, паведаміў рэгіянальны аперштаб. У выніку пацярпелі больш за 30 чалавек, 6 — загінулі.

«Агра-Белагор'е» уваходзіць у лік вядучых вытворцаў свініны ў Расіі, гэта адна з найбуйнейшых па колькасці супрацоўнікаў кампанія ў рэгіёне, усяго ў ёй працуюць прыкладна 9 тыс.чалавек, Уся вытворчасць знаходзіцца ў Белгародскай вобласці.

Атацы падвергліся дзве «Газэлі», яны везлі супрацоўнікаў на прадпрыемства, гэта адбылося каля вёскі Бярозаўка, удакладніў губернатар Вячаслаў Гладкоў.

Паводле яго звестак, параненыя 35 чалавек, сярод іх двое дзяцей з павярхоўнымі траўмамі. Цяпер дактары аперуюць мужчыну з пранікальным раненнем брушной поласці, яго стан ацэньваюць як цяжкі. Астатнія атрымалі аскепкавыя раненні рознай ступені цяжкасці, іх даставілі ў мясцовыя бальніцы.

Nashaniva.com