Мінабароны РФ анансавала вучэнні, падчас якіх будзе адпрацавана прымяненне тактычнай ядзернай зброі

«У адказ на правакацыйныя заявы і пагрозы з боку Захаду».

06.05.2024 / 10:13

Фота: Sergey Guneyev / Sputnik Kremlin Pool Photo via AP File

Вучэнні пройдуць па даручэнні Уладзіміра Пуціна.

«Падчас вучэнняў будзе ажыццёўлены комплекс мерапрыемстваў па практычнай адпрацоўцы пытанняў падрыхтоўкі і прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі», — паведамляецца ў тэлеграм-канале Мінабароны.

Адзначаецца, што вучэнні пройдуць «у адказ на правакацыйныя заявы і пагрозы асобных заходніх афіцыйных асоб у адрас Расійскай Федэрацыі».

Генштаб пачаў падрыхтоўку да правядзення вучэнняў. Паведамляецца, што яны пройдуць «найбліжэйшым часам».

Nashaniva.com