«Абсалютна шакуючы выпадак». Кіраўнік МЗС Польшчы пракаментаваў намер польскага суддзі прасіць палітычны прытулак у Беларусі

Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што шакаваны інфармацыяй пра намер польскага суддзі Томаша Шміта прасіць палітычны прытулак у Беларусі. 

06.05.2024 / 14:02

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images

— Я не магу гэта каментаваць. Гэта абсалютна шакуючы выпадак, — сказаў Радаслаў Сікорскі пра сітуацыю з Томашам Шмітам. 

Кіраўнік польскай дыпламатыі прызнаўся, што пакуль мала ведае пра справу, бо даведаўся пра яе падчас размовы з журналістамі. 

— Я ў шоку, калі шчыра. У нас некалі ўжо быў здраднік, і, здаецца, гэта падобны выпадак, — дадаў ён 

Сёння польскі суддзя Томаш Шміт абвясціў, што просіць палітычны прытулку ў Беларусі.

Nashaniva.com