Кнігі Вацлава Ластоўскага і Алеся Петрашкевіча прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі
Яны выйшлі ў выдавецтве «Беларускі кнігазбор». Заяву падала пракуратура Мінска.
06.05.2024 / 15:01
Ілюстрацыйнае фота
Гэта — «Выбраныя творы» (Вацлаў Ластоўскі, 1997 год) і «Выбраныя творы» (Алесь Петрашкевіч, 2017 год), выпушчаныя ў серыі «Беларускі кнігазбор».
Гэта не першыя выданні серыі, прызнаныя экстрэмісцкімі.