Шрайбман адказаў Кныровічу: Як пры такім падыходзе можна лічыць сябе беларускім палітыкам?

У новым выпуску ютуб-канала «Мне таксама не падабаецца» блогер і прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч зрабіў рэзанансную заяву: ён за тое, каб «беларусы мелі магчымасць ездзіць у «Акропаліс», але яму «не шкада людзей, якія стаяць на мяжы, зусім не шкада». Арцём Шрайбман адрэагаваў на гэта.

06.05.2024 / 15:08

 Арцём Шрайбман

Шрайбман узгадвае, што ён нядаўна казаў пра крызіс ідэнтычнасці беларускіх дэмсілаў, што ўжо не заўсёды і не ўсім зразумела, каго яны прадстаўляюць і за чые інтарэсы змагаюцца. 

«І тут Аляксандр Кныровіч бліскуча праілюстраваў, што я меў на ўвазе», — піша ён. 

Шрайбман дадае, што паколькі Аляксандр — адзін з лідараў аднаго са спісаў на выбарах у Каардынацыйную раду, то яго можна называць палітыкам, «нават нягледзячы на такі наватарскі падыход да барацьбы за галасы выбаршчыкаў». 

«Гэты выпуск «Мне таксама не падабаецца» быў цікавым з пункту гледжання розных вектараў эмпатыі ўдзельнікаў праграмы. У кагосьці больш эмпатыі да беларуса, які стаіць на мяжы ў сутачнай чарзе, каб, напрыклад, убачыць сваіх дзяцей і ўнукаў, якія не могуць вярнуцца ў краіну, або выдыхнуць ад змроку ўнутры краіны, ці нават проста павандраваць.

І пазіцыя такога беларуса — праз чаргу рацыяналізуецца, бярэцца як пункт адліку, як легітымны інтарэс, за права на рэалізацыю якога беларускі палітык у эміграцыі павінен змагацца. 

У кагосьці больш эмпатыі да еўрапейскага бюракрата або польскага консула. Менавіта ў іх становішча хочацца ўвайсці, яны становяцца «сваім бокам», іх дзеянні або бяздзейнасць трэба рацыяналізаваць.

Гэта значыць геапалітычны кантэкст, агульны падыход да ўсіх беларусаў і ўсякія службовыя абмежаванні з жыцця еўрапейскага чыноўніка становяцца тым пунктам адліку, зыходзячы з якога хочацца растлумачыць новую рэальнасць беларусам унутры краіны, якія ўсё ніяк гэтую рэальнасць не зразумеюць, і якіх, адпаведна, не шкада, якія павінны пацярпець, раз ужо апынуліся па той бок рова. 

Разумець, улічваць і ўмець растлумачыць абедзве гэтыя пазіцыі — нармальна, і нават неабходна. Накіроўваць сваю эмпатыю ў бок ад беларусаў, а не да беларусаў — таксама натуральна для нейкай часткі эмігрантаў. Складана шмат гадоў асацыяваць сябе з тымі, хто далёка, а не з тымі, хто блізка.

Але працягваць пры такім падыходзе лічыць і пазіцыянаваць сябе беларускім палітыкам, гэта значыць выразнікам інтарэсаў хоць нейкай значнай колькасці беларусаў — вось што ўражвае маё ўяўленне», — піша Шрайбман.

@nashanivanews Беларусы стаяць у катастрафічных чэргах на мяжы #брест #граница #очередь #беларусь #беларускаямова #беларусьновости #белорусывпольше #белорусы ♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Кныровіч: Мне не шкада людзей, якія стаяць у чарзе на мяжы

Апублікавалі спісы кандыдатаў у новы склад Каардынацыйнай рады

Nashaniva.com