За ўдзел у акцыі пратэсту ў Гомелі асудзілі вядомага шоўмэна і прадпрымальніка

Ягор Зенчанка арганізоўваў і праводзіў у Гомелі масавыя мерапрыемствы.

06.05.2024 / 15:44

Ягор Зенчанка

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 30 красавіка вынес прысуд вядомаму ў горадзе шоўмэну і вядучаму фестываляў Ягору Зенчанку, абвінаваціўшы яго ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Аксана Шавякова, піша «Вясна».

Дата затрымання Ягора пакуль невядомая.

Ягор Зенчанка арганізоўваў і праводзіў у Гомелі масавыя мерапрыемствы. Сярод іх — «Найлепшы выпускны», закрыццё мотасезона на Палессі, арганізоўваў канцэрты Алены Ваенгі, Льва Лешчанкі, праводзіў дні горада Гомеля.

Суддзя пакарала Ягора двума гадамі калоніі, піша «Вясна».

Адразу шасцярых беларусаў завочна асудзілі за ўдзел у мірных сходах

Асуджанаму на 19 гадоў калоніі анархісту Дзмітрыю Разановічу дадалі дзевяць месяцаў зняволення

За два месяцы да сканчэння тэрміну на Змітра Дашкевіча зноў завялі крымінальную справу

Nashaniva.com