Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
Пра намер Аляксандра Лукашэнкі прысутнічаць на парадзе Перамогі 9 мая ў Маскве паведаміў у інтэрв'ю «РИА Новости» міністр замежных спраў Сяргей Алейнік.
06.05.2024 / 17:50
Лукашэнка падчас параду ў Маскве 9 мая 2023 года
«Пакуль у планах — так», — сказаў ён, адказваючы на пытанне, ці застаецца Лукашэнка на парад пасля ўдзелу ў саміце ЕАЭС 8 мая.
Пры гэтым Алейнік адзначыў, што ў Беларусі на 9 мая таксама прызначаныя мерапрыемствы.
У мінулым годзе Лукашэнка мусіў ехаць на гэты парад у сітуацыі, калі ў яго значна пагоршылася здароўе. Ён выглядаў на трыбуне вельмі кепска, а пасля не здолеў разам з Пуціным і кіраўнікамі некаторых краін СНД прайсці 300 метраў да месца ўскладання кветак да магілы Невядомага салдата. Увечары ў Мінску ён хоць і прысутнічаў на мерапрыемстве, што адбылося на плошчы Перамогі, але не змог на ім выступіць, перадаручыўшы гэтую ролю міністру абароны Віктару Хрэніну.
Раней стала вядома, што Уладзімір Пуцін 9 мая правядзе перамовы з запрошанымі на парад прэзідэнтамі Кубы, Лаоса, Гвінеі-Бісау. Пра гэта расказаў журналістам памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў.
У беларускім раёне са 100-тысячным насельніцтвам не засталося ніводнага ветэрана Другой сусветнай
Ветэранам вайны рыхтуюцца выплаціць штогадовыя дапамогі. А колькі іх засталося?
Некаторых ветэранаў тылу ў Беларусі прызнаюць удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны