Аўтобус, які перавозіў дзяцей, цалкам згарэў на трасе ў Дзяржынскім раёне

48 дзяцей і чацвёра дарослых, якія знаходзіліся ў аўтобусе, змаглі своечасова яго пакінуць. Ніхто не пацярпеў.

07.05.2024 / 11:47

Сёння ў 10:29 ратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні аўтобуса ў дарозе з г. Пінска. Здарэнне адбылося на трасе М1 непадалёк ад пасёлка энергетыкаў Дзяржынскага раёна.

У аўтобусе знаходзіліся 48 дзяцей, 4 дарослых і кіроўца. Усе пакінулі аўтобус, ніхто не пацярпеў.

Падраздзяленні МНС ліквідавалі загаранне тэхнікі.

МАЗы цяпер гараць і ў Беларусі

У Расіі зноў загарэўся аўтобус МАЗ

Беларускія аўтобусы гараць з-за санкцый і няякаснай зборкі

Nashaniva.com