Пашынян прыгразіў заблакаваць у Арменіі расійскія тэлеканалы

Калі яны не будуць паважаць унутранае жыццё краіны.

07.05.2024 / 14:42

Нікол Пашынян. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў пра магчымасць блакавання расейскіх тэлеканалаў на тэрыторыі краіны.

«Калі расійскія тэлеканалы будуць непаважліва ставіцца да ўнутранага жыцця Арменіі, іх вяшчанне забароняць», — цытуе Пашыняна News.ru.

У сакавіку армянскі ўрад забараніў вяшчанне праграм «Нядзельны вечар з Уладзімірам Салаўёвым» і «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым» на тэрыторыі краіны. На думку армянскіх уладаў, аўтарскія праграмы Салаўёва парушалі артыкулы 5 і 6 міжурадавай дамовы паміж Масквой і Ерэванам аб супрацоўніцтве ў сферы масавых камунікацый.

Да гэтага Камісія па тэлебачанні і радыё Арменіі часова адклікала ліцэнзію ў радыё «Тоспа», якое рэтранслюе расійскае радыё Sputnik Арменія. Неўзабаве станцыя была аштрафаваная на 1200 даляраў — за трансляцыю праграмы Тыграна Кеасаняна, у якой прапагандыст непаважліва выказаўся пра Арменію.

Nashaniva.com