Патрыярх Кірыл пажадаў Пуціну кіраваць яшчэ 76 гадоў

Кіраўнік РПЦ падчас малебна з нагоды інаўгурацыі Пуціна ў Благавешчанскім саборы Крамля заявіў, што праваслаўныя «моцна моляцца» за яго.

07.05.2024 / 13:23

Уладзімір Пуцін і патрыярх Кірыл. Igor Palkin / Russian Orthodox Church Press Service via AP

На думку патрыярха, «вялікая колькасць расіян» бачыць у Пуціне «не толькі паспяховага палітыка, але вельмі добрага, разумнага, сардэчнага чалавека», піша «Медуза».

Звяртаючыся да Пуціна, патрыярх Кірыл абмовіўся і назваў яго «Ваша Высокасць» (гэты тытул звычайна выкарыстоўваюць для наследнікаў трону).

Пасля гэтага ён расказаў, што кіраўнік дзяржавы павінен прымаць «грозныя рашэнні» і прывёў у прыклад князя Аляксандра Неўскага, далучанага да ліку святых.

«З адвагай скажу: дай бог, каб канец стагоддзя і азначаў канец вашага знаходжання ва ўладзе», — сказаў кіраўнік РПЦ Пуціну.

Пуцін афіцыйна ўступіў на пасаду прэзідэнта Расіі. Гэта яго пяты тэрмін

Nashaniva.com