Пачалася раптоўная праверка гатоўнасці сіл і сродкаў носьбітаў тактычнай ядзернай зброі
Ва Узброеных сілах пачалася праверка гатоўнасці сіл і сродкаў носьбітаў тактычнай ядзернай зброі, паведаміў першы намеснік міністра абароны, генерал-маёр Віктар Гулевіч.
07.05.2024 / 15:48
Віктар Гулевіч. Фота: агенцтва «Ваяр»
«У рамках гэтага мерапрыемства ажыццёўлена перабазіраванне часткі сіл і сродкаў авіяцыі на запасны аэрадром. З наступным перабазіраваннем тэхнічнага складу мы прыступім да пытанняў адпрацоўкі падрыхтоўкі да прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі.
Пакуль на дадзены момант прызначаныя экіпажы паспяхова выканалі задачы па пералёце. Цяпер будзем кантраляваць, як будуць ажыццяўляцца ўсе астатнія мерапрыемствы», — падзяліўся падрабязнасцямі Гулевіч.
Лукашэнку падчас «раптоўнай» праверкі паказалі тое, што перад гэтым рэпеціравалі цягам месяцаў
Лукашэнка праінспектаваў ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны
Мінабароны аб'явіла раптоўную праверку сіл СПА