З Беларусі да польскіх памежнікаў уцякла нямецкая аўчарка. Там і застанецца

Памежная служба Польшчы паведаміла, што з тэрыторыі Беларусі ў канцы красавіка да іх прыбіўся сабака. Ён перабег беларуска-польскую мяжу ў раёне Баброўнікаў. 

07.05.2024 / 22:34

Фота: podlaski.strazgraniczna.pl

Памежнікі, пабачыўшы сабаку, звярнулі ўвагу, што аўчарка вельмі прыязна рэагуе на людзей у форме. На сабаку быў ашыйнік з мянушкай на кірыліцы.

Палякі адправілі запыт беларускаму боку і паведамілі пра знойдзенага сабаку. Але адтуль адказалі, што ніякія сабакі ў іх не прападалі.

@nashaniva З Беларусі да польскіх памежнікаў уцякла аўчарка. Там і засталася #беларусь #нашаніва #беларусьновости #пограничники #немецкаяовчарка #беларускаямова #белорусы ♬ Funny Guy - Parry Music

Цяпер аўчарка мае новую гаспадыню — польскую памежніцу, і яго часова пасялілі на памежным пастарунку ў Баброўніках. Сабаку некалькі разоў звадзілі да ветэрынара і зрабілі прышчэпку, сярод памежнікаў ён сябе адчувае вельмі добра. 

«Бычыныя пенісы ў Беларусі знайсці нерэальна». Уладальнікі шасці сабак зрабілі бізнэс на сабачых ласунках

«Два хлопцы з інваліднасцю нарабілі справаў». Уладальнік сабак, якія напалі на інваліда, лічыць сітуацыю не такой драматычнай

«Я такіх сабак ніколі не бачыла». Воўк ці сабака: хто трымае ў страху жыхароў Віцебска

Nashaniva.com