13-гадовую мінскую школьніцу, якая прапала па дарозе са школы, знайшлі

З ёй усё ў парадку.

08.05.2024 / 08:21

13-гадовую школьніцу Віялету Малчановіч, якая знікла днём 6 мая пасля ўрокаў, знайшлі, паведамляе мінская міліцыя.

«Дзяўчынку знайшлі супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Заводскага РУУС Менска ў адным з гандлёвых цэнтраў сталіцы. З ёй усё ў парадку», — гаворыцца ў паведамленні.

6 мая каля 15 гадзін дзяўчынка выйшла са школы па вуліцы Шабаны і сышла ў невядомым кірунку.

Nashaniva.com