Лукашэнка паляцеў у Расію
У Маскве ён сёння возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, піша БелТА.
08.05.2024 / 09:54
Аляксандр Лукашэнка. Фота: Contributor / Getty Images
У маі спаўняецца 10 гадоў з дня падпісання Дамовы аб стварэнні ЕАЭС. Мерапрыемства пройдзе ў вузкім і пашыраным складах.
Членамі ЕАЭС з'яўляюцца Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Арменія. У пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета таксама прымуць удзел лідары Узбекістана і Кубы, якія з'яўляюцца краінамі-назіральнікамі пры ЕАЭС.
У першай палове дня 9 мая Аляксандр Лукашэнка на Краснай плошчы будзе прысутнічаць на ваенным парадзе ў гонар Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама возьме ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да Магілы Невядомага Салдата.
Потым ён вернецца ў Мінск, каб узяць удзел у святочных мерапрыемствах у нашай сталіцы.