БНБ акрэсліў сваю пазіцыю адносна «Маладой Беларусі»: дзеянні Дранчука і Каспяровіча — правакацыя
23.01.2010 / 15:08
На паседжанні Рады Беларускага незалежніцкага блока (БНБ), у якім узялі ўдзел прадстаўнікі васьмі апазіцыйных рухаў, заяўлена, што моладзевую арганізацыю «Маладая Беларусь» у складзе БНБ рэпрэзентуе яе кіраўнік Артур Фінькевіч.
Па выніках абмеркавання прынятая заява адносна ўдзелу «Маладой Беларусі» ў складзе БНБ з двух пунктаў:
«1. У складзе БНБ моладзевую арганізацыю „Маладая Беларусь“ прадстаўляе яе кіраўнік Артур Фінькевіч.
2. Спроба стварэння паралельнай структуры з такой жа назвай разглядаецца блокам як правакацыя».