Выбарчы спіс Латушкі ў КР абвесцілі «экстрэмісцкім фармаваннем»
У спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» чарговае папаўненне.
08.05.2024 / 11:26
Павел Латушка. Фота: Офіс Ціханоўскай
1) Кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»
Гэта людзі, якія ўвайшлі ў выбарчы спіс у Каардынацыйную раду. Сярод іх Павел Латушка, Юрась Губарэвіч, Уладзімір Астапенка, Алег Гарбуз, Ігар Сігоў, Павел Батуеў і яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек.
«Такая хуткая рэакцыя рэжыму на нашу дзейнасць і нашы палітычныя заявы сведчыць пра тое, што яны адчуваюць ад нас пагрозу. А гэта азначае тое, што мы робім усё правільна і з'яўляемся сапраўднай дэмакратычнай альтэрнатывай дыктатарскаму рэжыму», — пракаментаваў гэта Павел Латушка.
2) «Народны Рэпарцёр»
Праект блогераў і былых палітвязняў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава.
3) «Урачы за праўду і справядлівасць»
4) FreeInfoBel
Агулам у спісе «экстрэмісцкіх фарміраванняў» ужо больш за 204 арганізацый і суполак.