9 мая ў другой палове перакрыюць цэнтр Мінска. Спіс вуліц
У сувязі са святочнымі мерапрыемствамі, прысвечанымі Дню Перамогі, у цэнтры горада ў чацвер часова закрыюць рух.
08.05.2024 / 12:56
Ілюстрацыйнае фота Наша Ніва
З 13:00 да заканчэння святочных мерапрыемстваў будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту, за выключэннем грамадскага і спецтранспарту па праспекце Незалежнасці на ўчастку ад вул. Я.Купалы да пр. Машэрава (на ўказаным участку грамадскі транспарт перамяшчаецца без прыпынкаў).
З 16.00 будзе закрыты рух усіх відаў транспарту на наступных участках:
▪️пр-т Незалежнасці ад вул. Леніна да пр. Машэрава;
▪️вул. Я.Купалы ад вул. Куйбышава да вул. Першамайскай;
▪️вул. Кісялёва ад вул. Чырвонай да пл. Перамогі;
▪️вул. Камуністычная ад вул. Краснай да Мясцовага праезду пл. Перамогі;
▪️Мясцовы праезд ад вул. Камуністычнай да вул. Кісялёва;
▪️вул. Захарава ад пл. Перамогі да вул. Першамайскай;
▪️Мясцовы праезд ад вул. Захарава да вул. Фрунзэ;
▪️вул. Фрунзэ ад Мясцовага праезду пл. Перамогі да вул.Першамайскай;
▪️вул. Энгельса ад вул. К.Маркса да вул. Інтэрнацыянальнай;
▪️вул. Інтэрнацыянальная ад вул. Леніна да вул. Я.Купалы.
Дзяржаўтаінспекцыя настойліва заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху ўстрымацца ад паездак на ўласных аўтамабілях у названы перыяд часу і для наведвання святочных мерапрыемстваў скарыстацца грамадскім транспартам.