Жыхара Быхава асудзілі за дзяржаўны сцяг, які ён сарваў з крамы

23 красавіка 2024 году жыхара Быхава Юрыя Томашава асудзілі да трох месяцаў арышту паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэксу, даведалася «Вясна». Прысуд зачытаў суддзя Аляксандр Марозаў у судзе Быхаўскага раёна.

08.05.2024 / 20:51

Фота ілюстрацыйнае

Юрый Томашаў — машыніст кацельні. Ён знаходзіўся пад вартай з 21 лютага 2024 года. Яго прызналі вінаватым у тым, што ў лютым 2024 года мужчына паспрабаваў збіць з крамы дзяржаўны сцяг.

Мужчына нібыта «нанёс не менш за два ўдары па дрэўку». Калі ў яго не атрымалася збіць сцяг, прынёс з дому драўляную драбіну, ускараскаўся па ёй, схапіў рукамі дрэўка сцяга і пацягнуў уніз: праз гэта дрэўка зламалася.

Паводле абвінавачання, далей Томашаў «нядбайна змяў палатніну сцяга, абкруціўшы яе на дрэўцы» і аднёс яго ў свой хлеў, дзе і захоўваў у мяшку, пакуль яго не выцягнулі адтуль супрацоўнікі міліцыі. 

Томашаў прызнаў сваю віну. Ён расказаў, што ўбачыў сцяг і вырашыў забраць яго сабе. Яго прызналі вінаватым і асудзілі да трох месяцаў арышту.

За палітыку пачынаюць судзіць бізнэсмена Вадзіма Рушкевіча

Сілавікі затрымалі кіроўцу-міжнародніка з Мінска за «1200 каментароў»

У Баранавічах пачынаецца трэці масавы суд за пратэсты

Nashaniva.com