Беспілотнікі ўдарылі па нафтабазе на Кубані: пачаўся пажар
Сёння ноччу ўлады Краснадарскага краю паведамілі пра атаку ўкраінскіх беспілотнікаў на нафтабазу ў вёсцы Юраўка пад Анапай.
09.05.2024 / 07:55
Фота: Mash
Спачатку ўлады РФ паведамілі пра атаку шасці беспілотнікаў, у той жа час мясцовыя жыхары кажуць, што іх было прынамсі сем.
Сцвярджаецца, нібыта ўсе дроны былі знішчаныя сродкамі РЭБ, некалькі ўпала на тэрыторыі нафтабазы. У выніку пачаўся пажар і пашкоджаныя некалькі рэзервуараў.
Да ліквідацыі агню прыцягнута больш за 60 чалавек і 20 адзінак тэхнікі. Паведамляюць, што пацярпелых няма.
Украінскія войскі сістэматычна б'юць па нафтаперапрацоўчых аб'ектах Расіі. У пачатку красавіка СМІ паведамлялі, што такія атакі ўжо маглі вывесці з ладу больш за 15% іх магутнасцяў.
Уначы беспілотнікі атакавалі дзве вобласці ў Расіі. На Разанскім НПЗ узнік пажар
Пасля падзення БПЛА адбыўся выбух цыстэрны з бензінам на нафтабазе ў Калужскай вобласці
У Краснадарскім краі ў выніку атакі беспілотнікаў загарэўся НПЗ