У Мінску легкавік збіў лася

Інцыдэнт адбыўся вечарам у сераду за МКАД і Сцяпянкай на вуліцы Ліпкоўскай.

09.05.2024 / 08:17

Фота: ДАІ Мінгравыканкама

40-гадовы кіроўца Volvo, рухаючыся па вуліцы Ліпкоўскай з боку завулка Ліпкоўскага ў напрамку вуліцы Дачная, збіў лася, які раптоўна выбег на праезную частку, паведамляе ДАІ.

У выніку ДТЗ пацярпелых няма, аднак аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні. 

У Мінску кіроўца «Яндэкс таксі» здзейсніў ДТЗ 

У Пінскім раёне п'яны кіроўца заехаў у аўтобус з пасажырамі

У цэнтры Мінска два мікрааўтобусы перакрылі дарогу

Nashaniva.com