На беларуска-польскай мяжы ў чарзе стаіць 79 аўтобусаў
На памежным пераходзе «Брэст» чарга па стане на 8:00 складае 79 аўтобусаў, паведамляе Памежны камітэт. Учора па стане на гэты час было 65 аўтобусаў.
09.05.2024 / 09:36
Ілюстрацыйнае фота
Праходжанне аўтобусам мяжы складае па-рознаму, ад 30 да 60 хвілін.
Тамсама стаіць 400 легкавікоў. У Казловічах стаіць 850 грузавікоў.
На літоўскай мяжы ў Беняконях стаіць 420 грузавікоў і 180 легкавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма.
У Каменным Логу — 180 легкавікоў і 630 грузавікоў, чаргі з аўтобусаў няма.
На беларуска-латвійскай мяжы — 440 грузавікоў і 115 легкавікоў (учора было раніцай 10 легкавікоў). Чаргі з аўтобусаў таксама няма.
Беларусаў чакаюць вялікія выходныя, таму чэргі будуць расці.