Як выглядае станцыя метро «Парк Чалюскінцаў» пасля рамонту ФОТЫ

Станцыю адкрылі да 9 Мая.

09.05.2024 / 11:21

Фота тут і далей: прэс-служба сталічнага метрапалітэна

Работы на станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» ішлі ўначы, калі метро было закрыта, каб не рабіць нязручнасцяў пасажырам, паведамляе прэс-служба сталічнага метрапалітэна.

Абнавілі жырандолі і іншую падсвету, выкарыстоўвалі энергазберагальныя тэхналогіі. Пабелка на столі была заменена на экалагічную — акрылавую фарбу.

Nashaniva.com