Зяленскі звольніў Залужнага з вайсковай службы па стане здароўя
Адпаведны ўказ прэзідэнт Украіны падпісаў сёння.
09.05.2024 / 13:49
Валерый Залужны. Фота: Efrem Lukatsky, AP
За Залужным захоўваецца права нашэння ваеннай формы.
Валерый Залужны быў галоўнакамандуючым Узброеных сіл Украіны да 8 лютага 2024 года, калі Зяленскі памяняў яго на Аляксандра Сырскага.
7 сакавіка стала вядома, што Залужны будзем паслом у Брытаніі, сёння Зяленскі падпісаў аб гэтым указ.