БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Касманаўт Алег Навіцкі прыехаў у Брэсцкую крэпасць у Z-майцы ФОТА

9.05.2024 / 15:34

Nashaniva.com

Расійскі касманаўт беларускага паходжання Алег Навіцкі 9 мая наведаў Брэсцкую крэпасць. З гэтай нагоды ён надзеў майку з літарай Z — сімвалам расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Фота: БелТА

Навіцкі ўдзельнічаў у афіцыйных мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі ў Брэсцкай крэпасці.

Будучы касманаўт нарадзіўся ў беларускім Чэрвені, а вышэйшую адукацыю атрымаў ужо ў расійскіх вайсковых ВНУ. Падчас палётаў у космас Навіцкі прадстаўляе Расію.

Ён у тым ліку быў камандзірам экіпажа, у склад якога ўваходзіла Марына Васілеўская.

Чытайце таксама:

У Мінску і абласных цэнтрах прайшлі шэсці «Бессмяротнага палка» пад савецкімі сцягамі ФОТЫ

Шпіц Умка паглядзеў на парад Перамогі ў Маскве ФОТАФАКТ

Пуцін на парадзе Перамогі назваў героямі ўдзельнікаў уварвання ва Украіну

Пытанне, ці з'яўляецца Марына Васілеўская прафесійнай касманаўткай, праясніў «Раскосмас»

Каментары да артыкула