Беларусы за два тыдні назбіралі 15 тысяч еўра для падтрымкі шматдзетнай сям'і Сергія Мельянца
За два тыдні беларусы паспяхова сабралі 15 тысяч еўра для сям’і хрысціянскага прапаведніка Сергія Мельянца. Праз палітычны пераслед ён разам з жонкай і сямю дзецьмі быў вымушаны экстранна пакінуць Беларусь, пасля чаго яму нічога не заставалася, як звярнуцца па дапамогу да грамадства.
09.05.2024 / 21:15
Фота: BySol
Апынуўшыся ў бяспецы Сергій папрасіў дапамогі ў неабыякавых суайчыннікаў. І за кароткі тэрмін грошы былі сабраныя.
Будучы ў Беларусі, Сергій Мельянец да апошняга хадзіў на палітычныя суды і хоць капейкай, хоць жэстам, хоць позіркам дапамагаў ахвярам лукашысцкай машыны.
Ён быў на пахаванні Зельцэра, ён быў на пахаванні Пушкіна — куды адзінкі наважыліся паехаць. Ён меў смеласць расказаць у сябе ў фэйсбуку пра дзённік Пушкіна, страшны дакумент яго пакутніцтва, ён меў смеласць расказваць пра суды.
І толькі пасля двайнога арышту, збіцця губазікамі і прыходу кагэбістаў да жонкі стала зразумела, што заставацца гэтай сям'і на радзіме больш немагчыма. Цяпер яна ў бяспецы і дзякуючы падтрымцы землякоў можа глядзець у будучыню са стрыманым аптымізмам.
Можна не сумнявацца, што гэтая сям'я і за мяжою, калі ўстане на ногі, будзе рабіць для іншых усё, што можа.
Відавочца расказаў, як адбывалася пахаванне забітага айцішніка Зельцара
Затрыманы расказаў, якія цяпер умовы на Акрэсціна