Каталіцкіх святароў у Шуміліне затрымалі нібыта за «дыверсійную дзейнасць на шкоду беларускай дзяржаве»
Кіраўніцтва місіянераў аблатаў апублікавала афіцыйную заяву з нагоды затрымання айцоў Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха.
10.05.2024 / 10:37
Арыштаваныя святары чакаюць суда. Па інфармацыі «Хрысціянскай візіі», паседжанне адбудзецца сёння ў Віцебску.
Прэсавы сакратар польскай правінцыі місіянераў-аблатаў, айцец Павел Гамуляк, паведамляе што прычынай затрымання стала «dywersyjna działalność». Гэты тэрмін можна перакласці з польскай як непасрэдна дыверсійная дзейнасць, але таксама і «падрыўная» ці «экстрэмісцкая».
Місіянеры-аблаты з'яўляюцца паважаным каталіцкім ордэнам з двухсотгадовай гісторыяй. Сёння ў свеце працуюць каля 3500 аблатаў на ўсіх кантынентах. Сярод аблатаў ёсць 2 кардыналы, 7 арцыбіскупаў і 36 біскупаў.
Раней паведамлялася, што затрыманне адбылося пасля сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі ў Шуміліне.
У Шуміліне затрымалі двух каталіцкіх клірыкаў
Работніка кафедральнага касцёла Уладзіслава Беладзеда прысудзілі да трох гадоў калоніі