Расія спрабуе наступаць на Харкаў. Гаворыцца аб інтэнсіўных баях
У інтэрнатах Белгарада рыхтуюць пункты часовага размяшчэння бежанцаў.
10.05.2024 / 11:48
Фота: Evgeniy Maloletka / AP
Адразу некалькі расійскіх праваенных тэлеграм-каналаў паведамілі аб масіраваным нападзе па тэрыторыі Харкаўскай вобласці, які пачаўся каля 11-й раніцы. Па даных z-«ваенкараў», расійская армія наносіць удары па населеных пунктах Гаптоўка, Краснае, Пыльная, Стралечча, Валчанск і Барысаўка. Паведамляецца аб інтэнсіўных баях.
Раней карэспандэнт у Белгарадзе расказваў, што ў апошнія дні ў горадзе засяроджана вялікая колькасць вайскоўцаў, піша Sotavision.
Акрамя таго, у белгарадскіх інтэрнатах пачалі разгортваць пункты часовага размяшчэння для бежанцаў. Пра гэта SOTAvision распавяла ананімная крыніца, якая ўдзельнічае ў падрыхтоўцы пунктаў часовага размяшчэння (ПЧР).
«Сяліць будуць у чатырох інтэрнатах каледжаў. У крайнім выпадку — падключаць адзін з гарадскіх універсітэтаў. Рыхтуюць ПЧРы, хутчэй за ўсё, для шабекінцаў», — распавёў суразмоўца, блізкі да Белгарадскай адміністрацыі.
Крыніца таксама звязвае падрыхтоўку ПВРаў з магчымым наступам УС РФ на Харкаўскую вобласць, пра які ў тым ліку пішуць расійскія «ваенкары».
Ён таксама паведаміў SOTAvision назвы каледжаў, у якіх плануецца разгарнуць інтэрнаты, але з меркаванняў бяспекі канал іх не называе.
На гэтым здымку тры адзінкі расійскай тэхнікі, знішчаныя непадалёку ад вёскі Алейнікава.