Ад сёння дзясяткі маршрутаў грамадскага транспарту ў Мінску будуць хадзіць радзей
Некаторыя аўтобусы, тралейбусы і трамваі Мінска будуць ездзіць радзей, бо ў сталіцы налета чакаецца памяншэнне пасажырапатоку.
10.05.2024 / 12:22
Маршрут аўтобуса №40, які курсіруе з поўдня Мінска на крайні яго захад, праходзіць міма сядзібы МУС і КДБ
Рашэнне скараціць колькасць гарадскога транспарту на некаторых маршрутах прыняў «Мінсктранс», паведамілі на сайце транспартнага прадпрыемства.
Так з-за чаканага змяншэння пасажырапатоку з 10 мая радзей будуць ездзіць аўтобусы №9, 26, 40, 42, 54, 61, 72, 73, 74с, 84, 87с, 88с, 107, 111, 113с, 115Э, 124, 144с, 147.
Менш будзе курсіраваць і на тралейбусных маршрутах №3, 6, 7, 9, 10, 19, 22, 27, 31, 33, 34, 35, 38, 41, 44, 53, 59 і 92.
Таксама радзей будуць ездзіць трамваі №1 «ДС Зялёны Луг — Плошча Мяснікова», №3 «ДС Возера — ДС Серабранка» і №6 «ДС Серабранка — ДС Зялёны Луг».
13 мая з-за змены рэжыму працы буйных гандлёвых прадпрыемстваў беларускай сталіцы аўтобусы №76э, 83э і 114с ездзіць не будуць, але запусцяць аўтобус №134с.
Акрамя таго, аўтобус №151с будзе курсіраваць па графіку буднага дня, а аўтобусы №130 і 140 буду рухацца па маршруце радзей.