Каранік падарыў лідару групы «Любэ» кветкі. Але спяваць, як з Газманавым, не стаў
Хэдлайнерам канцэрта на 9 мая ў Гродне стаў расійскі гурт «Любэ». Гарадскія ўлады працягнулі традыцыю запрашаць на такія святы расійскіх артыстаў, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне.
10.05.2024 / 16:17
Скрыншот відэа: Пул 4 Регион
У 2023 годзе на аналагічным канцэрце выступаў Алег Газманаў. Тады бліжэй пад канец мерапрыемства на сцэну выйшлі кіраўнік Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік і памочнік Лукашэнкі Юрый Караеў — яны выканалі разам з артыстам песню «День Победы».
Сёлета абышлося без спеўнага дуэта чыноўнікаў на сцэне. Каранік абмежаваўся тым, што пасля канцэрту падарыў франтмену «Любэ» Мікалаю Растаргуеву кветкі.
Зрэшты, без спеваў Караніка і Караева вечарам 9 мая не абышлося. Яны разам з гледачамі канцэрта выканалі дзяржаўны гімн.
Скриншот: Пул 4 Регион
Караеў: Змяняльнасць улады пярэчыць нашаму славянскаму менталітэту
Каранік: Па колькасці дактароў мы чацвёртыя або пятыя ў свеце
Каранік — пра суседства з Літвой і Польшчы: Мы не набіваемся ў сябры
Каранік запісаў віншаванне з кітайскім Новым годам у кампаніі ігуаны