У школе ахоўнік запісваў у журнал пашпартныя звесткі наведнікаў. Ці законна гэта?

Цэнтр персанальных даных паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што яму прыйшла скарга на дзеянні ахоўніка адной са школ, які ўсіх наведнікаў установы фіксаваў у журнале, запісваючы туды іх пашпартныя звесткі (прозвішча, імя, імя па бацьку, серыю і нумар пашпарта). І патлумачыў, што рабіць так ён не мае права.

10.05.2024 / 20:04

Здымак ілюстрацыйны. Фота: t.me/cpd_by

«Фіксацыя ў гэтым журнале серыі і нумара дакумента, які сведчыць асобу, цягне залішнюю апрацоўку персанальных дадзеных, г.зн. з'яўляецца парушэннем пункта 5 артыкула 4 закона», — канстатуе Цэнтр персанальных даных.

У сувязі з гэтым ён накіраваў школе, у якой гэта адбывалася «патрабаванні аб выключэнні практыкі апрацоўкі (збору і захоўвання) у журнале рэгістрацыі наведвальнікаў серыі і нумара дакумента, які сведчыць асобу суб'ектаў персанальных даных».

Такім чынам, калі ўсё рабіць паводле закона, то дапускаецца толькі фіксацыя ў журнале прозвішча, імя і імя па бацьку, а вось перапісванне пашпартных серый і нумароў — незаконнае.

Цэнтр абароны персанальных звестак: Выкарыстанне Zoom у анлайн-навучанні не адпавядае беларускім законам

Персанальныя звесткі сотняў беларусаў пацярпелі з-за ўцечкі баз даных расійскай анлайн-крамы

Сілавікі зладзілі чарговую фэйкавую рассылку па беларускіх чатах. Што адбылося і як абараніцца

Nashaniva.com