Над Беларуссю ноччу можна было любавацца паўночным ззяннем ФОТА
Усё гэта дзякуючы ўзмацненню магнітнай буры да перадапошняй ступені.
11.05.2024 / 08:36
Паўночнае ззянне над Гродна. Фота: БелТА
У пятніцу, 10 мая, магнітная бура на Зямлі ўзмацнілася да вельмі высокага ўзроўню G4 (G5 — самы высокі).
Паўночнае ззянне над Гродна. Фота: БелТА
Паўночнае ззянне над Гродна. Фота: БелТА
На гэтым узроўні магчымыя сур'ёзныя перашкоды ў радыёсувязі, працяглыя перапынкі ў працы спадарожнікаў і радыёнавігацыі, а таксама назіранне палярных ззянняў нават у тропіках.
Паўночнае ззянне над Маладзечнам
Паўночнае ззянне над Маладзечнам
Паўночнае ззянне над Маладзечнам
Цалкам магчыма, што паўночнае ззянне можа будзе назіраць і ў ноч на нядзелю. Бо акурат сёння магнітная бура яшчэ больш узмоцніцца і можа дасягнуць самага апошняга ўзроўню.
Настолькі магутная магнітная бура можа накрыць Зямлю ўпершыню за 20 гадоў
Узровень наймацнейшай з 2003 года магнітнай буры знізіўся
«Ляцеў бясшумна і круціўся». У небе над Беларуссю заўважылі НЛА