МТС з 15 мая мяняе ўмовы доступу ў інтэрнэт
Кампанія МТС прыняла рашэнне пра новаўвядзенні, якія тычацца парадку надання інтэрнэт-трафіку, гаворыцца на карпаратыўным сайце кампаніі.
11.05.2024 / 19:11
З 15 мая МТС будзе ацэньваць выкарыстанне мабільнага інтэрнэту з боку карыстальнікаў.
Мабільны аператар тлумачыць, што такое новаўвядзенне закране тых, хто выкарыстоўвае больш за 100 ГБ інтэрнэту і не выконвае патрабаванні ўказаў Лукашэнкі «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт» і «Аб удасканаленні парадку перадачы паведамленняў электрасувязі». Акрамя таго, з 15 мая істотна падаражэюць паслугі для фізічных асоб і кампаній. У прыватнасці, павысіцца кошт роўмінгу, міжнароднай сувязі, а таксама іншых сэрвісных паслуг. Падаражэе і фіксаваны інтэрнэт для фізічных ды юрыдычных асоб. Напрыклад, цяпер тарыф «Хатні Канэкт 4» каштуе 31 рубель у месяц, але ўжо з 15 траўня давядзецца заплаціць амаль на траціну больш — 42 рублі. Больш стануць каштаваць і іншыя паслугі па наданні інтэрнэту. |
Сім-карты толькі ад МТС і ніякага мабільнага інтэрнэту. На «Гродна Азоце» забараняюць смартфоны
Мабільныя аператары з 1 красавіка падымуць цэны і падкарэктуюць паслугі