У Белгарадзе абрынуўся пад'езд шматпавярховіка — пад заваламі застаюцца людзі

абноўлена

Кадры абрынутага пад'езду дома ў Белгарадзе публікуюць мясцовыя паблікі.

12.05.2024 / 11:49

Абрынуты пад'езд у Белгарадзе. Фота: мясцовыя паблікі ў тэлеграм

Абрынуты пад'езд у Белгарадзе. Фота: мясцовыя паблікі ў тэлеграм

Перад гэтым губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў абвясціў аб запуску сірэны паветранай трывогі.

Пасля Гладкоў заявіў, што пад’езд абрынуўся «ў выніку прамога траплення снарада ў шматкватэрны жылы дом».

Канал SHOT пісаў, што вядома пра 4 загінулых і 33 пацярпелых, а некалькі жыхароў у цяжкім стане. Мінздароўя Расіі афіцыйна паведамляе пра 20 пацярпелых, пра загінулых не кажа.

Дах дома абрынуўся. Пад завал трапілі некалькі ратавальнікаў.

Расійскі СК распачаў крымінальную справу аб тэракце.

Мінабароны Расіі паведаміла, чаму абрынуўся пад'езд у доме ў Белгарадзе

Губернатар Белгарадскай вобласці заявіў, што з пачатку вайны загінулі 120 мірных жыхароў

Nashaniva.com