У ноч на панядзелак ізноў замаразкі

Дачнікам варта задумацца пра тое, як зберагчы свае пасадкі.

12.05.2024 / 15:55

У панядзелак ноччу на большай частцы паўночнага ўсходу, а таксама месцамі на астатняй тэрыторыі Беларусі чакаюцца замаразкі да 0… -3°С. Пра гэта паведамляе Белгідрамет.

Абвешчана штармавое папярэджанне пра небяспечную гідраметэаралагічную з'яву.

Замаразкі на паўночным усходзе краіны ў ноч на 13 мая. Прагноз: pogoda.by

13 мая на тэрыторыі краіны захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. Заўтра будзе пераважна без ападкаў. Прагназуецца ўмераны пераменны вецер. Атмасферны ціск уначы будзе павольна расці, удзень — слаба паніжацца.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе +11… +17°С, па паўднёвым захадзе — да +19°С.

У панядзелак, 13 траўня, метэаролагі абяцаюць беларусам такую ​​ж «пераменную воблачнасць», але пераважна без ападкаў. Днём паветра прагрэецца ад +10°С па ўсходзе да +20°С па захадзе Беларусі.

Nashaniva.com