Украіна эвакуіруе жыхароў памежных раёнаў Харкаўскай вобласці

Гэта выклікана наступам Расіі, якая жадае захапіць Харкаў. 

12.05.2024 / 16:22

Пошук мірных жыхароў у разбураных сёлах Харкаўскай вобласці. Скрыншот відэа Нацыянальнай паліцыі Украіны.

У Харкаўскай вобласці з пятніцы, 10 мая, працягваецца эвакуацыя мірнага насельніцтва з прыгранічных населеных пунктаў. Гэта звязана з наступам, які вядзе Расія. Пра гэта паведамляюць мясцовыя ўлады і Нацыянальная паліцыя. 

Нацыянальная паліцыя Украіны паведаміла, што вывела 970 чалавек. Усяго, як паведамілі напярэдадні, 11 мая, мясцовыя ўлады, было эвакуіравана каля 1,8 тысячы чалавек.

Нагадаем, Расія вядзе наступ у Харкаўскай вобласці. Напярэдадні Міністэрства абароны Расіі заявіла аб захопе шасці населеных пунктаў — пяці ў Харкаўскай вобласці і аднаго — у Данецкай.

У канцы красавіка ў Расіі ўпершыню афіцыйна заявілі пра намер захапіць Харкаў. Такія высновы зрабілі спецыялісты Інстытута вывучэння вайны (ISW), прааналізаваў словы кіраўніка расійскага МЗС Сяргея Лаўрова ў час ягонага інтэрв'ю прапагандыстам.

У Расіі ўпершыню афіцыйна заявілі пра намер захапіць Харкаў 

Зяленскі: Расія пачала наступ на харкаўскім кірунку

Мінабароны Расіі паведаміла пра ўзяцце чатырох вёсак і пасёлка ў Харкаўскай вобласці

2000 жыхароў эвакуявалі з Харкаўскай вобласці з-за наступу расійскай арміі

Nashaniva.com