Касманаўтка Марына Васілеўская перадала Лукашэнку сцяг, які пабываў у космасе

І прынесла прысягу на вернасць дзяржаўным сімвалам.

12.05.2024 / 16:41

Марына Васілеўская перадае Лукашэнку сцяг, які пабываў у космасе. Скрыншот відэа БелТА

Першая беларуская касманаўтка Марына Васілеўская перадала Аляксандру Лукашэнку дзяржаўны сцяг, які наведаў Міжнародную касмічную станцыю. Цырымонія адбылася падчас урачыстага рытуалу ўшанавання дзяржаўных сімвалаў, паведамляе БелТА.

Сёння, у другую нядзелю мая, у Беларусі адзначаецца Дзень дзяржаўнага сцяга, герба і гімна. Гэтае свята прымеркавана да праведзенага 14 мая 1995 года Лукашэнкам рэферэндуму, паводле вынікаў якога бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» былі замененыя на ранейшыя сімвалы савецкай Беларусі.

Марына Васілеўская на Дні дзяржаўнага сцяга, герба і гімна. Скрыншот відэа БелТА

Васілеўская ідзе за ротай ганаровай варты, якая нясе сцяг. Скрыншот відэа БелТА

Марына Васілеўская разам з прадстаўнікамі моладзі прынесла прысягу на вернасць дзяржаўным сімвалам. Пасля гэтага вайсковыя роты ганаровай варты ўручылі ёй сцяг, а Васілеўская паднесла яго Лукашэнку. Цяпер сцяг будзе захоўвацца ў Палацы Незалежнасці.

«Сённяшняя сімволіка не толькі аб’ядноўвае, але і выступае крыніцай упэўненасці і ўнутранай сілы. Наш герб, сцяг і гімн, як і ўся палітыка, натхнёныя ідэямі нацыянальнай годнасці і сапраўднай дэмакратыі», — заявіў Лукашэнка ў час мерапрыемства.

Касманаўт Алег Навіцкі прыехаў у Брэсцкую крэпасць у Z-майцы ФОТА

Качанава сустрэлася з Марынай Васілеўскай і не ўпусціла магчымасці лішні раз працытаваць Лукашэнку

Марына Васілеўская расказала, чым плануе займацца далей

Nashaniva.com