У Лідзе дзяўчына выпала з экстрэмальнага атракцыёна

Яе даставілі ў бальніцу.

12.05.2024 / 18:34

Атракцыён у Лідзе. Фота: Следчы камітэт

У Лідзе сёння днём з атракцыёна звалілася 11-гадовая дзяўчынка, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Разам з мамай яна прыйшла ў парк забаў, які прыехаў у горад некалькі тыдняў таму, і захацела пакатацца на экстрэмальным атракцыёне Hammer. Праз некалькі секунд пасля запуску абсталявання дзяўчына звалілася з вышыні. Яна ў бальніцы.

На месцы аварыі працуе следча-аператыўная група. Абставіны здарэння высвятляе Лідскі раённы аддзел СК.

Nashaniva.com