Якія газеты Эйсмант дае чытаць Лукашэнку
Прэс-сакратарка палітыка паказала, як праводзіць рэвізію ягонай прэсы.
12.05.2024 / 22:42
Наталля Эйсмант выбірае газеты для свайго кіраўніка. Кадр з відэа Беларусь 1
Рэпартаж з аэрапорта перад пасадкай на прэзідэнцкі борт выйшаў на тэлеканале Беларусь 1.
Наталля Эйсмант патлумачыла, што галоўным крытэрыем пры выбары прэсы для Лукашэнкі з'яўляецца яе свежасць. Сярод асноўных беларускіх выданняў прэс-сакратарка паказала «СБ. Беларусь сегодня», з рэгіянальных — адыёзную «Мінскую праўду».
Акрамя беларускай прэсы, Лукашэнку даюць чытаць і расійскую: на стале перад Эйсмант можна было заўважыць «Ведомости» і «Комсомольскую правду».
Агляд сродкаў масавай інфармацыі, які рыхтуе Эйсмант для Лукашэнкі. Кадр з відэа Беларусь 1
Таксама прэс-сакратарка перадае Лукашэнку ў чырвонай папачцы агляд сродкаў масавай інфармацыі, змест якога не раскрываецца. Як патлумачыла Эйсмант, у ім улічваюць спецыфіку мерапрыемстваў, на які выпраўляецца палітык, збіраюць неабходныя матэрыялы да візіту.
«Нармальная ж была. Што з ёй здарылася?» Што Наталля Эйсмант хавае пра 2020 год
Якімі кватэрамі і аўтамабілямі валодае сям'я Эйсмантаў?
Былы вядучы БТ Аўчыннікаў расказаў пра закуліссе працы, расчараванні і дапамогу палітвязням
Чым цяпер займаюцца блогеры-ябацькі, якія праславіліся ў 2020-м