У Бабруйску мужчына распальваў мангал газавым балончыкам, усё кепска скончылася

Ахвота паесці шашлык прывяла да выбуху.

13.05.2024 / 09:34

У Бабруйску мясцовы жыхар пацярпеў ад выбуху газавага балончыка. Як паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, здарэнне адбылося днём у нядзелю.

23-гадовы мужчына распальваў мангал у двары ўласнай хаты з дапамогай бытавога газавага балончыка ёмістасцю 400 мл. Балончык выбухнуў. У выніку мужчына атрымаў апёкі рук і твару. Цяпер ён у бальніцы.

Nashaniva.com