Прычынай абвалу дома ў Белгарадзе была расійская авіябомба ці зенітная ракета 

Па выбітых шыбах, характары разбурэння гаражоў ды іншых руйнаванняў відаць, што выбуховая хваля ішла з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад.

13.05.2024 / 14:07

Ратавальнікі разбіраюць руіны на месцы абвала шматпавярховіка ў Белгарадзе. Фота Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі

Абвальванне пад'езда ў дзесяціпавярховым жылым доме ў Белгарадзе магло адбыцца ў выніку пападання расійскай зенітнай ракеты або падзення авіяцыйнай бомбы. Да такой высновы прыйшлі даследчая група Conflict Intelligence Team (CIT).

Паводле яго слоў, па выбітых шыбах, характары разбурэння гаражоў ды іншых руйнаванняў відаць, што выбуховая хваля ішла з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Што стралялі з расійскага боку. «Таму ў нас толькі дзве версіі: альбо гэта расейская зенітная ракета ад комплексу супрацьпаветранай абароны, якая дала збой і пасля пуску паляцела ўніз — такое бывае, альбо гэта чарговы прыклад, калі ў авіябомбы, пушчанай з расейскага самалёта, не раскрыліся крылы, і яна чарговым разам упала на Белгарад», — адзначыў заснавальнік CIT Руслан Левіеў.

На карысць другой версіі, паводле яго слоў, кажа тое, што ў момант трагедыі ўкраінскія тэлеграм-каналы паведамлялі аб ужыванні авіябомбаў па Харкаўскай вобласці. Таксама заснавальнік CIT назваў «абсалютна неймаверным», што расейская СПА магла такім чынам перахапіць украінскую ракету, што яна заляцела за дом, развярнулася ў паветры і паляцела назад, трапіўшы па паўночна-ўсходнім баку будынка.

Тое, што па шматпавярховіку ў Белгарадзе трапіла зенітная ракета, выглядае больш імаверным, згаджаецца вайсковы эксперт Юрый Фёдараў. «Калі б туды ўпала вялікая бомба, больш за 100 кг выбухоўкі, там былі б значна больш моцныя пашкоджанні. А вось боегалоўка зенітнай ракеты — гэта падобна да праўды», — сказаў эксперт. Ён дадаў, што ўсе астатнія размовы — гэта «спробы перакласці адказнасць з адных плячэй на іншыя», цытуе яго The Moscow Times.

Мінабароны Расіі паведаміла сваю версію таго, чаму абрынуўся пад'езд у доме ў Белгарадзе

Абвал пад'езда ў Белгарадзе забраў жыцці 12 чалавек

Nashaniva.com