У Мумбаі гіганцкі рэкламны шчыт упаў на натоўп — ёсць загінулыя ВІДЭА
Канструкцыя не вытрымала пясчанай буры.
13.05.2024 / 22:37
У індыйскім Мумбаі велізарны рэкламны шчыт упаў на запраўку, на якой у той момант знаходзілася сотня чалавек.
Горад накрыла магутная пясчаная бура з ліўнем і навальніцай. Канструкцыя, устаноўленая каля адной з заправак, не вытрымала. Шчыт упаў на будынак запраўкі і прыпаркаваныя побач аўтамабілі.
Паводле апошніх звестак India TV, загінулі як мінімум 8 чалавек, 69 атрымалі раненні. Першапачаткова паведамлялася, што пад заваламі могуць знаходзіцца 100 чалавек.
Муніцыпалітэт збіраецца падаць у суд на рэкламную кампанію, якая ўстанавіла шчыт. Мясцовыя ўлады расследуюць інцыдэнт.