Больш за пяць месяцаў няма сувязі з 67-гадовай палітзняволенай Аленай Гнаўк

Спадарыня Алена ўтрымліваецца ў калоніі №24 у Зарэччы Рэчыцкага раёна.

14.05.2024 / 10:40

З 2020 года жанчыну з Пружанскага раёна асудзілі ўжо чатыры разы па палітычных крымінальных справах. Да вызвалення Алены Гнаўк засталося прыкладна два гады.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Алене Гнаўк павінны былі зрабіць аперацыю на кішэчніку, бо там з'явіліся новаўтварэнні.

Такія аперацыі робяць у гомельскай жаночай калоніі №4, палітвязню мусілі адвезці туды. Да гэтага часу невядома, ці зрабілі жанчыне гэтую аперацыю, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам».

Nashaniva.com